Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць за 9 месяцаў 2023 года
У цэлым па раёне за студзень – верасень 2023 года выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 1654,8 мільёнаў рублёў (далей – млн.руб.), што складае ў аб'ёме вобласці 13,7 адсотка (далей – %) (у студзені – чэрвені 2022 г. – 16,1 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 100,6 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 100,7 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 98,5 %) (далей у дужках – значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 91,6 % (1,1 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 105,3% (0,4 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (59,7 %), вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы (29,1 %), вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (6,2 %).
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках 9 месяцаў 2023 года прыпадае 8,5 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 7,6 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 83,8 %.
На 1 кастрычніка 2023 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 168,7 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 92,0 % (на 1 студзеня 2023 г. – 91,8 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 18,0 млн. руб. (10,7 % запасаў раёна) або 128,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 134,3 %).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 136,5 млн. руб. (80,9 % запасаў раёна) або 88,8 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 87,3 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за 9 месяцаў 2023 года склала 1,4 % або 23,4  млн. руб.
Вытворчасць і рэалізацыю інавацыйнай прадукцыі ў раёне ажыццяўляюць: ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання», Філіял №7 «Смаргоньсілікатабетон» ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», КУП «Смаргонскі ліцейна-механічны завод».