Главная / Русская версия / Новости / Новости района

Новости района

21.11.2022
 Рэспубліканскі тэлевізійны праект “Я знаю!” па-ранейшаму збірае самых эрудыраваных, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў з усёй краіны. 20 лістапада ў здымках новага сезона папулярнай тэлеперадачы ўдзельнічаў вучань 7 А класа СШ №3 Яраслаў Саткевіч. Каб паўдзельнічаць у самым маштабным тэлевізійным праекце, Яраслаў прайшоў адборачны тур у сваёй школе і ў раёне. Ён быў абраны з ліку шматлікіх прэтэндэнтаў з усёй Гродзеншчыны. Яраслаў вучыцца на “выдатна”. Амаль усе вучэбныя дысцыпліны даюцца яму лёгка, найбольш любіць геаграфію і матэматыку. За апошнія два гады Яраслаў прыняў удзел у раённым і абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі: быў узнагароджаны дыпломамі II і III ступені. Акрамя вучобы, Яраслаў актыўна займаецца спортам – наведвае секцыю па каратэ, апошнім часам нават выступае ў ролі суддзі. У якасці падтрымкі на запіс праграмы паехалі класны кіраўнік Вольга Ільіна (аўтар гэтага матэрыялу) і маці – Аксана Саткевіч. Падчас першага тура гучалі цікавыя і займальныя  пытанні з розных галін: матэматыкі, гісторыі, геаграфіі, беларускай літаратуры… Каб адказаць на пытанні, удзельнікам шоу патрэбна было не толькі добрае веданне школьнай праграмы, але і агульная  эрудыцыя, кемлівасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі. Удзельнікам патрэбна было адказаць на 12 пытанняў першага тура. Час на адказу – 7 секунд.