Прамысловасць

Прамысловасць 1 паўгоддзе 2023 г.
У цэлым па раёне за студзень – чэрвень 2023 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1095,1 млн рублёў, што складае ў аб'ёме вобласці 13,4 адсотка (далей – %) (у студзені – чэрвені 2022 г. – 17,1 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 94,5 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 94,8 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 98,4 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 73,4 % (1,2 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 104,8% (0,4 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (60,6 %), вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы (27,8 %), вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (6,3 %), вытворчасць электраабсталявання (1,0%).
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках 1 паўгоддзя 2023 года прыпадае 8,6 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 8,1 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 83,3 %.
На 1 жніўня 2023 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 210,4 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 115,6 % (на 1 студзеня 2023 г. – 91,8 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 40,8 млн. руб. (19,4 % запасаў раёна) або 275,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 134,3 %).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 156,0 млн. руб. (74,1 % запасаў раёна) або 102,9 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2023 г. – 87,3 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за 1 паўгоддзе 2023 г. склала 1,5 % або 16,2  млн. руб.
Вытворчасць і рэалізацыю інавацыйнай прадукцыі ў раёне ажыццяўляюць: КУП «Смаргонскі ліцейна-механічны завод», ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання».