Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Сморгонский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.09.2021

Згуртавала мастацтва. У раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню адзінства

 Канцэртная праграма “У адзінстве народа – адзінства краіны” была прадстаўлена ў Смаргонскім раённым Цэнтры культуры 17 верасня. Перад пачаткам канцэрта ў фае ладзілася выстава “Гісторыя майго краю”, святочны настрой гледачам ствараў народны струнны ансамбль “Кантрасты”. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук. “Нашаму пакаленню ёсць што перадаць моладзі, - зазначыў Сяргей Мікалаевіч. - Нашу квітнеючую, моцную і незалежную Радзіму, у якой нашы дзеці і ўнукі будуць захавальнікамі і носьбітамі культуры нашай нацыі. Давайце разам будзем рабіць нашу дзяржаву яшчэ лепшай, багацейшай, мацнейшай”. чытаць далей