Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231042, г. Сморгонь,
ул. Ленина, 5
Электронная почта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-01592) 3-76-06
Факс: (8-01592) 3-76-05

Историко-культурное наследие района

ПАМЯТКА

аб патрабаваннях заканадаўства па ахове

археалагічнай  спадчыны Рэспублікі Беларусь


 Археалагічная спадчына – гэта  сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі. На тэрыторыі Смаргонскага раёна ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 14 помнікаў археалогіі.

 У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў дазваляецца па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам, якое заснавана на адпаведным заключэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў (пералік мер па ахове археалагічнай спадчыны прадугледжаны артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).

 Меры па ахове археалагічных аб’ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.

 Забеспячэнне распрацоўкі і фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.

Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выконваюць работы на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагічных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.




Список культурно-исторических ценностей Сморгонского района и их собственник